← Вярнуцца

Беларуская агучка для пыласосаў Xiaomi

Увага! За ўсе дзеянні несяце адказнасць вы і толькі вы. Ні аўтар інструкцыі, ні той, хто агучваў, ні хто заўгодна яшчэ не бярэ на сябе адказнасць за магчымыя праблемы. Дзеянні, апісаныя ніжэй, таксама могуць пазбавіць вас гарантыі на ваш пыласос, улічвайце гэта.

Спампоўванне пакета агучкі

Кожная мадэль пыласоса мае свой уласны пакет агучкі. Каб зразумець, які патрэбны вам, скарыстайцеся табліцай:

Назва пыласосаПакет агучкі
✅ Xiaomi Mi Robot Vacuum-Mop P (STYTJ02YM)STYTJ02YM-bel.zip
✅ Xiaomi Robot Vacuum-Mop S10
⚠️ Xiaomi Robot Vacuum-Mop 2S
✅ Mijia Sweeping Vacuum Cleaner 3C B106CN
ijai-2s_be.zip

Умоўныя абазначэнні:

Усталёўка пакета агучкі

Пасля спампоўвання пакета агучкі, для далейшай ягонай усталёўкі скарыстаемся сайтам vacuum.mindsolo.net. Перайдзіце на сайт і аўтарызуйцеся праз свой акаўнт Mi Home. Пасля аўтарызацыі, вы пабачыце на сайце спіс прылад, якія дададзеныя да вашага акаўнта, з гэтага спісу выберыце ваш пыласос. Націснуўшы на яго, вы пабачыце падобнае меню:

Экран інфармацыі пра пыласос на сайце

Выберыце пункт «Установить озвучку из файла» і выберыце спампаваны пакет агучкі. Праз некалькі секунд вы пабачыце паведамленне аб тым, што пакет агучкі паспяхова ўсталяваны. Пачакайце пару хвілін і праверце. Калі ўсё зроблена правільна, пыласос мае пачаць размаўляць па-беларуску. Віншую!